Назад

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — Пытанні і адказы

Усяго пытанняў: 100
#1Сусветны аграрны крызіс канца 19 ст. спрыяў пераарыентацыі беларускай сельскай гаспадаркі на вытворчасць:
малака і мяса
#2Імя сына Міндоўга:
Войшалк
#3Перыяд станаўлення беларусазнаўства як комплекснай навуковай дысцыпліны:
19 ст.
#4Усебеларускі з'езд 1917 г. быў скліканы дзякуючы супрацоўніцтву:
ВБР і БАК
#5У 1812 г.:
адбылася спроба аднаўлення ВКЛ
#6На тэрыторыі сучаснага Смаргонскага раёна была падпісаная ... унія:
Крэўская
#7Раман Скірмунт узначальваў:
БНК
#8Партызанскі парад у Мінску адбыўся:
16 ліпеня 1944 г.
#9Горад, у якім дэпутаты Народнага сходу абвясцілі пра ўз'яднанне беларускага народа ў складзе БССР:
Беласток
#10Адзін з камандуючых фронтам, што ўдзельнічаў у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:
І. Баграмян
#11У беларускім нацыянальным руху актыўны ўдзел брала:
А. Пашкевіч
#12Год, які ў навукова-гістарычнай традыцыі лічыцца годам увядзення хрысціянства на ўсходнеславянскіх землях:
988
#13Цэнтральны штаб партызанскага руху ўзначальваў:
П. К. Панамарэнка
#14Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР адбылося:
у 1939 г.
#15СССР быў утвораны:
раней за пачатак індустрыялізацыі
#16Рыжскі мір быў заключаны:
у 1921 г.
#17Фактар, які садзейнічаў усталяванню цесных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі ў другой палове 19 ст.:
будаўніцтва чыгунак
#18Падзея, якая адбылася пазней за іншыя з пералічаных у гэтым заданні:
далучэнне ўсходнебеларускіх земляў да Расійскай імперыі
#19Рэвалюцыя ў Расіі пачалася:
у 1905 г.
#20Адным з вынікаў паўстання 1863-1864 гг. стала адмова ўладаў Расійскай імперыі ад правядзення ў другой палове 19 ст. на тэрыторыі Беларусі ... рэформы:
земскай
#21У вызваленні Беларусі ў 1944 г. ўдзельнічала ... ваенная флатылія:
Дняпроўская
#22Утварэнне шляхецкіх канфедэрацый у Рэчы Паспалітай было праяваю:
шляхецкай анархіі
#23Рэдактарам "Нашай Нівы" быў:
Янка Купала
#24У сярэдзіне 13 ст. каралеўскую карону атрымаў:
Міндоўг
#25У сакавіку 1918 г. была абвешчана:
БНР
#26Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь пачаўся:
17 верасня 1939 г.
#27Заключны этап "рэйкавай вайны" на тэрыторыі Беларусі быў прымеркаваны да пачатку аперацыі:
"Баграціён"
#28Стагоддзе, у якім адбылася высылка полацкіх князёў у Візантыю:
12
#29Аднымі з першых сфармулявалі беларускую нацыянальную ідэю дзеячы групы:
"Гоман"
#30У 1772 г. у склад Расійскай імперыі ўвайшлі ... землі Беларусі:
ўсходнія
#31Беларускі горад, праз які прайшла чыгунка з Варшавы ў Санкт-Пецярбург:
Гродна
#32Беларускі літаратар, які меў непасрэднае дачыненне да ўтварэння ССРБ:
Цішка Гартны
#33Рэч Паспалітая ўтварылася:
у 1569 г.
#34У 1926 г. ў склад БССР увайшлі гарады:
Віцебск і Магілёў
#35Паўстанне 1830-1831 гг. з найбольшай сілай падтрымалі прадстаўнікі:
шляхты
#36Дзяржава, у якой існавала "шляхецкая дэмакратыя":
Рэч Паспалітая
#37Беларуская нацыянальная палітычная арганізацыя:
БСГ
#38Паланізацыя шляхты - працэс характэрны:
для 17-18 стст.
#39Мінскі падпольшчык:
У. Амельянюк
#40Населены пункт, які ўваходзіў у склад Полацкага княства:
Друцк
#41Слова ў назве нацыянальнай беларускай палітычнай арганізацыі, якая зазнала раскол ў 1918 г.:
"грамада"
#42Падзея, адлюстраваная ў мастацкай творчасці Адама Міцкевіча:
паўстанне 1830-1831 гг.
#43Адна з праяў хрысціянізацыі Беларусі:
пісьменства на кірыліцы
#44Населеныя пункты, якія злучыла Палеская чыгунка:
Лунінец і Пінск
#45В. Насевіч распрацаваў канцэпцыю:
утварэння ВКЛ
#46У групу "Гоман" уваходзілі:
народнікі
#47Адна з праяў унутрыпалітычнага крызісу Рэчы Паспалітай:
абвастрэнне "дысідэнцкага пытання"
#48БНР была абвешчаная:
пасля акупацыі войскамі кайзераўскай Германіі Мінска
#49Паводле ўмоў адмены прыгоннага права беларускія сяляне:
атрымалі асабістую волю
#50Падзея, звязаная з першым падзелам Рэчы Паспалітай:
утварэнне Барскай канфедэрацыі
#51Ва ўсіх падзелах Рэчы Паспалітай удзельнічала:
Прусія
#52У канцы 19 - пачатку 20 ст. найбольшае развіццё ў Беларусі атрымала:
перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі
#53Падзеі савецка-польскай вайны асвятляюцца ў творы Якуба Коласа:
"Дрыгва"
#54"Разбор шляхты" на тэрыторыі Расійскай імперыі адбываўся:
у 19 ст.
#55Горад, у якім у гады першых пяцігодак быў пабудаваны завод сельскагаспадарчых машын:
Гомель
#56Рэгіён, дзе знаходзілася асноўная тэрыторыя Тураўскага княства:
Палессе
#57Апошнім каралём Рэчы Паспалітай быў:
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
#58Пачатковая падзея Другой сусветнай вайны:
напад Германіі на Польшчу
#59Выданне "Нашай Нівы" пачалося ў перыяд:
рэвалюцыі 1905-1907 гг.
#60Удзельнае княства Полацкай зямлі:
Мінскае
#61Апошні падзел Рэчы Паспалітай адбыўся:
у 1795 г.
#62Пасля заключэння Рыжскай мірнай дамовы ў складзе Савецкай Беларусі заставалася ... паветаў:
6
#63Князь Русі ў канцы 9 - пачатку 10 ст.:
Алег
#64У выніку шлюбу князя Альгерда ў склад ВКЛ увайшла ... зямля:
Віцебская
#65Зафіксаваная ў гістарычных крыніцах пасада, якая існавала ў Тураўскім княстве:
тысяцкі
#66У найбольшай ступені цэнтралізатарскія тэндэнцыі ў палітычнай сістэме ВКЛ выявіліся ў час княжання:
Вітаўта
#67У гады палітычных рэпрэсій у БССР даволі распаўсюджаным было абвінавачванне:
у нацыянал-дэмакратызме
#68Гісторыкі, якія прызнаюць значны ўклад варагаў ва ўтварэнне Старажытнарускай дзяржавы:
нарманісты
#69Паводле ўмоў Крэўскай уніі фактычны статус дзяржаўнай царквы ВКЛ атрымала ... царква:
каталіцкая
#70У 1924 г. адбылося:
узбуйненне БССР
#71Газета, якая выдавалася ў 19 ст.:
"Мужыцкая Праўда"
#72Горад, у якім выдавалася газета "Наша Ніва":
Вільня
#73Падзея, якая адбылася ў пачатку 20 ст.:
Сталыпінская аграрная рэформа
#74Паўночная вайна адбылася:
у першай чвэрці 18 ст.
#75Гітлераўскія захопнікі былі найбольш істотна затрыманыя войскамі Чырвонай Арміі падчас абароны:
Магілёва
#76Прыхільнікі праваслаўя і пратэстантызму ў Рэчы Паспалітай:
дысідэнты
#77Лідар заходнерусістаў:
Міхаіл Каяловіч
#78Адстойваў самастойнасць ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай:
Леў Сапега
#79Мэтанакіраванае знішчэнне гітлераўскімі акупантамі асобных этнічных груп насельніцтва з'яўлялася праявай палітыкі:
генацыду
#80Для палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай была характэрная:
адносная слабасць каралеўскай улады
#81Аперацыя "Баграціён" адбылася:
у 1944 г.
#82Адна з праяў вестэрнізацыі грамадска-палітычнага жыцця ВКЛ:
Магдэбургскае права
#83Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі адбылося:
у 1794 г.
#84Газета - цэнтр беларускага нацыянальнага руху ў пачатку 20 ст.:
"Наша Ніва"
#85Агульнае паміж Я. Чачотам, І. Насовічам, Е. Раманавым, Я. Карскім:
яны былі беларусазнаўцамі
#86Падзея, якая адбылася раней за астатнія з пералічаных у гэтым тэставым заданні:
пачатак Першай сусветнай вайны
#87Інфармацыя краязнаўчага характару пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны сістэматызаваная ў цыкле кніг:
"Памяць"
#88Палітычны дзеяч, які пэўны час удзельнічаў у беларускім нацыянальным руху:
Раман Скірмунт
#89Горад, які даў назву шляхецкай канфедэрацыі 1760-х гг.:
Слуцк
#90У канцы 1939 - першай палове 1941 г. адбывалася ... Заходняй Беларусі:
саветызацыя
#91Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора да Польшчы была далучаная тэрыторыя:
Гродзеншчыны
#92Падчас польска-савецкай вайны значную палітычную актыўнасць праяўлялі беларускія:
эсэры
#93Сын Рагнеды:
Ізяслаў
#94Полацкае княства знаходзілася ў вадазборы ракі:
Заходняя Дзвіна
#95Дзеяч беларускага нацыянальнага руху:
З. Жылуновіч
#96Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося:
пасля Курскай бітвы
#97Дзеячамі беларускага нацыянальнага руху пачатку 20 ст. былі браты:
Луцкевічы
#98Канцэнтрацыйны лагер "Малы Трасцянец" знаходзіўся непадалёку:
ад Мінска
#99Негатыўная з'ява беларускай этнічнай гісторыі ў перыяд Рэчы Паспалітай:
паланізацыя шляхты
#100Рэч Паспалітая ўтварылася ў час ... вайны:
Лівонскай